смаліць2 дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Апякаць агнём, чымсьці гарачым.

    • С. пальцы запалкай.
  2. Абдаваць гарачынёй, прыпякаць (пра сонца).

    • Нясцерпна смаліць сонца.
  3. Абпальваючы агнём, знішчаць рэштку пуху, шэрсці і пад.

    • С. свінню.
    • С. качку.
  4. Курыць (размоўнае).

    • Цэлы дзень дзед смаліць люльку за люлькай.

|| закончанае трыванне: абсмаліць і асмаліць.

|| назоўнік: смаленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)