служыць, ; незак.

  1. Выконваць службу.

    • С. у навуковай установе.
    • С. у арміі.
  2. перан., каму-чаму. Рабіць што-н. для каго-, чаго-н., быць адданым каму-, чаму-н. накіроўваць сваю дзейнасць на карысць чаго-н. (высок.).

    • С. народу.
    • С. мастацтву.
  3. Выконваць сваё прызначэнне, быць прыгодным для чаго-н.

    • Канапа служыць пасцеллю.
    • Здароўе яшчэ служыць.
  4. У веруючых: праводзіць набажэнства.

    • С. ютрань.
  5. Пра сабак: стаяць на задніх лапах.

    • Бялюсь, служы!

|| зак. паслужыць, .

|| наз. служба, і служэнне, .

|| прым. службовы, .

|| наз. служба, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)