служба, ​, ж.

  1. гл. служыць.

  2. адз. Работа, заняткі служачага, а таксама месца такой работы і знаходжанне на ёй.

    • Ісці на службу.
  3. адз. Выкананне воінскіх абавязкаў.

    • С. ў радах арміі.
  4. чаго або якая. Якая-н. спецыяльная галіна работы, заняткаў.

    • Медыцынская с.
    • С. сувязі.
    • С. надвор’я.
  5. У веруючых: правядзенне набажэнства.

    • У кафедральным саборы закончылася с.
    • Не ў службу, а ў дружбу (разм.) — не па абавязку, а па-сяброўску.

|| прым. службовы, ✂.

  • С. абавязак.
  • Службовае памяшканне.
  • С. ўваход (для служачых).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)