слізгаць (слізгацець)

дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рухацца па гладкай, слізкай паверхні.

    • Палазы лёгка слізгаюць па ўтаптаным снезе.
  2. пераноснае значэнне: Плаўна, лёгка рухацца, перамяшчацца.

    • Паплавок слізгае па люстранай паверхні возера.
  3. Плаўна пераходзіць з прадмета на прадмет (пра цень, святло і пад.).

    • Сонечны зайчык слізгае па сцяне.

|| аднакратны дзеяслоў: слізгануць.

|| назоўнік: слізганне і слізгаценне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)