слаць

дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Укладваючы, раскладваць па паверхні.

    • С. пасцілку на канапу.
    • С. пасцель (рыхтуючы да сну).
    • Мякка сцеле, ды мулка спаць (прыказка пра таго, хто добразычлівы толькі знешне).
    • С. каноплі.
  2. Рабіць, укладваючы шчыльна састаўныя часткі чаго-н. (дошкі, пліткі, брусы і пад.).

    • С. падлогу.
    • С. паркет.
    • Слаць лістам (размоўнае) — лісліва дагаджаць каму-н. з карыслівай мэтай.

|| закончанае трыванне: паслаць і наслаць.

|| назоўнік: насціланне і насціл.

|| назоўнік: сланне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)