савет назоўнік | мужчынскі род

  1. Прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады ў былым СССР, адна з форм палітычнай арганізацыі грамадства.

    • Улада Саветаў.
    • С. нацыянальнасцей.
    • Вярхоўны С. Беларусі.
    • Сельскі С.
    • Гарадскі С.
    • Мясцовыя Саветы.
  2. Назва некаторых органаў дзяржаўнага кіравання, якія складаюцца з выбарных або прызначаных асоб і маюць кіруючае значэнне ў жыцці дзяржавы, у дзейнасці якой-н. галіны гаспадаркі.

    • Савет Міністраў рэспублікі.
  3. Распарадчы або дарадчы калегіяльны орган пры якой-н. установе, арганізацыі, таварыстве і пад.

    • Савет Бяспекі ААН.
    • Вучоны с. інстытута.
    • Педагагічны савет школы.
    • С. атрада.
    • Мастацкі с. тэатра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)