сад, , м.

  1. Участак зямлі, засаджаны дрэвамі, кустамі, кветкамі.

    • Фруктовы с.
    • Батанічны с. (такі, у якім з навуковай мэтай вырошчваюць розныя расліны).
    • Зімні с. (спецыяльнае памяшканне для кветак, раслін).
  2. Тое, што і дзіцячы сад.

    • Забраць з сада дзяцей.

  • Дзіцячы сад — выхаваўчая ўстанова для дзяцей дашкольнага ўзросту.

|| памянш. садок, і садзік, .

|| прым. садовы, .

  • Галава садовая (разм. неадабр.) — пра някемлівага, неразумнага чалавека, разяву.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)