сабрацца, 
- 
		Сысціся, з’ехацца, згрупавацца ў адно месца. - Сабраліся ўсе ўдзельнікі паходу.
- Вечарам уся сям’я сабралася дома.
 
- 
		Паступова накапіцца, назбірацца ў адным месцы. - Сабралася нямала ягад.
- Над балотам збіраюцца хмары.
 
- 
		Падрыхтаваць, нагатаваць усё неабходнае для паездкі, паходу куды -н. - С. ў горад.
- С. на рыбную лоўлю.
 
- 
		Наважыцца зрабіць што -н. - С. вячэраць.
- С. садзіць агарод.
 
- 
		(звычайна са словамі сілы, думкі, дух і пад. ). Унутрана арганізаваць сябе.- С. з магчымасцямі.
- С. з духам (набрацца смеласці).
 
- Сабрацца ў прочкі — звычайна пайсці ад мужа; пакінуць сваю сям’ю з-за неладоў. 
- Сабрацца ў свіныя галасы ( - разм. ) — у позні час, са спазненнем.
|| 
|| 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)