сабраць, 
- 
		
Сканцэнтраваць у адным месцы, запрасіўшы або прымусіўшы прыехаць, прыйсці куды
-н. - С. студэнтаў.
 - С. калгаснікаў на сход.
 
 - 
		
што і чаго. Назапасіць дзе
-н. , паступова збіраючы, адшукваючы.- С. многа значкоў.
 - С. грошы на мэблю.
 
 - 
		
Размясціць блізка адно ля аднаго; злучыць у што
-н. - С. кветкі ў букет.
 
 - 
		
Зняць пасля паспявання ўраджай.
- С. ягады з кустоў парэчак.
 - С. добры ўраджай пшаніцы.
 
 - 
		
што і чаго. Пазбіраць, падбіраючы з зямлі рассыпанае, раскіданае; прывесці ў парадак.
- С. шчаўя ў суп.
 - С. бульбу пасля бараны.
 - С. інструмент са стала.
 
 - 
		
Даведаўшыся з розных крыніц, сканцэнтраваць, змясціць у адным месцы.
- С. звесткі.
 - С. прапановы і заўвагі.
 
 - 
		
Атрымаць за сябе, за сваю кандыдатуру пры галасаванні.
- С. большасць галасоў.
 
 - 
		
Злажыўшы ў адно месца, падрыхтаваць, нагатаваць.
- С. сумку ў дарогу.
 
 - 
		
Падрыхтаваць у дарогу таго, хто ад’язджае.
- С. сына ў паездку.
 
 - 
		
Злучыўшы асобныя часткі, дэталі, атрымаць што
-н. цэлае.- С. магнітафон.
 - С. будзільнік.
 
 - 
		
перан. Мабілізаваць свае сілы, волю, энергіюі пад. , прывесці сябе ў актыўны стан.- С. волю.
 
 - 
		
Зрабіць зборкі на чым
-н. - С. сукенку ў поясе.
 
 - 
		
Паставіць, прыгатаваць на стол усё неабходнае для яды.
- Тое-сёе можна с. на стол.
 - С. абед.
 
 
|| 
|| 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)