рыцар назоўнік | мужчынскі род

  1. У сярэдневяковай Еўропе: феадал, які належаў да ваенназемлеўладальніцкага саслоўя, а таксама цяжка ўзброены воін, які знаходзіўся ў васальнай залежнасці ад свайго сюзерэна.

    • Р. журботнага вобраза (пра Дон-Кіхота, героя рамана Сервантэса).
    • Р. без страху і дакору (пераноснае значэнне: пра смелага, ва ўсім бездакорнага чалавека; высокае).
    • Р. плашча і кінжала (пераноснае значэнне: тайны грабежнік і забойца; кніжнае).
  2. пераноснае значэнне: Самаадданы, высакародны чалавек (высокае).

    • Р. рэвалюцыі.

|| прыметнік: рыцарскі.

  • Рыцарскія даспехі.
  • Р. ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)