ружжо назоўнік | ніякі род

Ручная агнястрэльная зброя з доўгім ненаразным ствалом.

  • Паляўнічае р.
  • Процітанкавае р.
  • Быць пад ружжом (быць на ваенным становішчы, у стане баявой гатоўнасці — пра армію).
  • У р.! (каманда; стаць у строй з вінтоўкамі).
  • Паставіць пад р. (прызваць на ваенную службу).

|| памяншальная форма: ружэйца.

|| прыметнік: ружэйны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)