назоўнік | мужчынскі род
У філасофіі — форма існавання матэрыі, бесперапынны працэс развіцця матэрыяльнага свету.
- Няма матэрыі без руху і руху без матэрыі.
Перамяшчэнне каго-, чаго-н. у пэўным напрамку.
- Вярчальны р.
- Механізм прыйшоў у р.
- Р. планет.
Змяненне становішча цела ці яго частак.
- Р. рукі.
- Танцавальныя рухі.
- Дяжаць без руху.
пераноснае значэнне: Унутраны штуршок, выкліканы якім-н. пачуццём, перажываннем.
- Душэўныя рухі.
Язда, хада ў розных напрамках.
- Р. транспарту.
- Правілы дарожнага руху.
пераноснае значэнне: Развіццё, напружанасць дзеяння.
- Драматычны р. апавядання.
Актыўная дзейнасць многіх людзей, накіраваная на дасягненне агульнай сацыяльнай мэты.
- Р. прыхільнікаў міру.
- Нацыянальна-вызваленчы р.
Колькаснае ці якаснае змяненне; рост, развіццё.
- Р. народанасельніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)