роўнасць

назоўнік | жаночы род

  1. Уласцівасць і стан роўнага, а таксама пра вялікае роўнае месца.

    • Гаворка раптам страціла р.
    • Палявая р.
  2. Поўнае падабенства, аднолькавасць (па велічыні, колькасці, якасці і пад.).

    • Р. сіл.
  3. Становішча людзей у грамадстве, што выяўляецца ў аднолькавых адносінах да сродкаў вытворчасці і ў карыстанні аднолькавымі палітычнымі і грамадзянскімі правамі.

    • Р. народаў і нацый.
  4. У матэматыцы: суадносіны паміж велічынямі, якія паказваюць, што адна велічыня роўная другой.

    • Знак роўнасці (=).
    • Ставіць знак роўнасці паміж кім-, чым-н. (пераноснае значэнне: прызнаваць раўнацэнным).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)