рост назоўнік | мужчынскі род

  1. Павелічэнне арганізма або асобных органаў у працэсе развіцця.

    • Час росту раслін.
    • Трава пайшла ў р. (расце).
  2. Павелічэнне ў колькасці, у памерах, развіццё.

    • Р. насельніцтва.
    • Р. прамысловасці.
  3. Узмацненне, павышэнне.

    • Р. палітычнай актыўнасці.
  4. Удасканаленне ў працэсе развіцця.

    • Творчы р.
    • Р. майстэрства.
  5. Вышыня чалавека або жывёлы.

    • Сярэдні р.
    • Касцюм не па росту (вялікі ці малы).

Ва ўвесь рост, на ўвесь рост —

  • 1) выпраміўшыся;
  • 2) пераноснае значэнне патрабуючы неадкладнага вырашэння (кніжнае).
    • Новыя праблемы паўсталі ва (на) ўвесь рост;
  • 3) пераноснае значэнне поўнасцю, як мае быць.
    • Уласнік абудзіўся ў ва (на) ўвесь рост.

|| памяншальная форма: расток.

|| прыметнік: роставы.

  • Р. час.
  • Роставыя рэчывы (якія ўплываюць на рост раслін).
  • Р. гармон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)