ролік, ​, м.

  1. Невялікае металічнае кольца на ножцы стала, крэсла, ложка, раяля для зручнасці перасоўвання.

  2. Фарфоравы ізалятар у выглядзе шпулькі для замацавання на ім шнура электраправодкі.

  3. Вярчальная частка механізма ў выглядзе невялікага цыліндра, шпулькі (спец.).

  4. Тое, што і рол (у 2 знач.).

  5. мн. Род канькоў на колцах для катання на гладкай паверхні.

    • Катацца на роліках.

|| прым. ролікавы, ✂.

  • Р. падшыпнік.
  • Ролікавыя канькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)