рэзкі прыметнік

  1. Які праяўляецца з вялікай сілай, вастрынёй.

    • Р. вецер.
    • Рэзкія болі.
  2. Раптоўны і вельмі значны.

    • Рэзкае павышэнне паспяховасці навучэнцаў.
    • Рэзкае пахаладанне.
  3. Занадта моцны.

    • Р. крык.
    • Р. пах.
    • Рэзкае святло.
  4. Пазбаўлены мяккасці, плаўнасці, парывісты.

    • Рэзкія рухі.
  5. Які вызначаецца выразнымі абрысамі, не расплыўчаты.

    • Рэзкія лініі.
    • Рэзкія рысы твару.
  6. Прамы і жорсткі, востры.

    • Рэзкая крытыка.
    • Рэзкія словы.
    • Р. соўс.

|| назоўнік: рэзкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)