рэзаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Раздзяляць на часткі, аддзяляць ад цэлага чым-н. вострым.

    • Р. нажом хлеб.
    • Р. сала.
    • Р. на кавалкі.
    • Р. метал.
    • Р. дровы (пілаваць).
    • Р. камунікацыі (пераноснае значэнне: перарываць, парушаць).
    • Р. па жывым (таксама пераноснае значэнне: дзейнічаць жорстка).
  2. Рабіць надрэз, разразаць, а таксама (размоўнае) аперыраваць.

    • Р. нарыў.
  3. Забіваць чым-н. вострым.

    • Р. авечку.
    • Р. курэй.
    • Воўк рэзаў авечак (загрызаў; размоўнае).
    • Без нажа рэжа хто-н. каго-н. (пераноснае значэнне: ставіць у цяжкае, бязвыхаднае становішча; размоўнае).
  4. пераноснае значэнне: Ставіць у бязвыхаднае становішча; губіць (размоўнае).

    • Р. мой праект.
  5. што., па чым. Рабіць адбітак каго-, чаго-н. на паверхні чаго-н. вострым інструментам; вырабляць вырэзваннем.

    • Р. па дрэве.
    • Р. на медзі.
  6. Прычыняць рэзкі боль, уразацца ў цела; непрыемна дзейнічаць на вочы, слых і пад. (пра вецер, святло, гук і пад.).

    • Цвік рэжа ў боце нагу.
    • Каўнер рэзаў шыю.
    • Зыркае сонца рэзала вочы.
    • Яго голас рэжа слых.
  7. безасабовая форма, што.

    • Пра адчуванне рэзі.
    • Рэжа ў жываце.
  8. Гаварыць проста, адкрыта (размоўнае).

    • Р. праўду ў вочы.
  9. Ставіць дрэнную адзнаку на экзамене (размоўнае).

  10. што, у што і без дапаўнення. Ужыв. замест многіх дзеясловаў для перадачы энергічнага дзеяння, якое абазначаецца гэтымі дзеясловамі (размоўнае).

    • Р. польку (танцаваць).
    • Р. у карты (гуляць).
  11. Удараць па датычнай, накіроўваючы ўбок, у косы палёт (спецыяльны тэрмін).

    • Р. мяч.

|| закончанае трыванне: разрэзаць, зарэзаць і зрэзаць.

|| аднакратны дзеяслоў: разануць і рэзнуць.

|| назоўнік: рэзанне, рэзка і разьба.

  • Апрацоўка металаў рэзаннем.
  • Разьба па дрэве.
  • Рэзка хлеба.

|| прыметнік: рэзальны і разны.

  • Рэзальны апарат.
  • Разныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)