рэспубліка назоўнік | жаночы род

  1. Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой усе вышэйшыя органы ўлады выбіраюцца або фарміруюцца агульнанацыянальнымі прадстаўнічымі ўстановамі.

    • Прэзідэнцкая р. (калі на чале дзяржавы стаіць выбраны шляхам прамых або ўскосных выбараў прэзідэнт, які з’яўляецца і кіраўніком урада).
    • Парламентарная р. (калі ў дзяржаве вяршэнствуе парламент).
  2. Дзяржава з выбранымі на пэўны тэрмін органамі ўлады.

|| прыметнік: рэспубліканскі.

  • Рэспубліканская канферэнцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)