рэпертуар назоўнік | мужчынскі род

  1. Сукупнасць п’ес, музычных і іншых твораў, якія ідуць у тэатры, у кіно, выконваюцца ў канцэртных залах, на эстрадзе, у цырку.

    • Песенны р. канцэрта.
    • Небагаты р. слоў.
  2. Сукупнасць тэатральных роляў, музычных твораў, якія выконваюцца кім-н.

    • Р. дэкламатара.
    • У сваім рэпертуары хто-н. (таксама пераноснае значэнне: як уласціва каму-н., як заўсёды робіць хто-н.; іранічны сэнс).

|| прыметнік: рэпертуарны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)