рэмень (рамень)

назоўнік | мужчынскі род

  1. Доўгая паласа вырабленай скуры, моцнай тканіны, якая ўжыв. для звязвання, замацавання чаго-н., у якасці пояса, для перадачы руху ад шківа.

    • Сумка на рэмені.
    • Падперазацца рэменем.
    • Р. для вастрэння брытваў.
    • Прывадны р.
    • Прывязныя рамяні (у самалёце, аўтамашыне).
  2. множны лік: Дзве злучаныя перамычкай палоскі скуры (або моцнай тканіны, заменніка) са спражкамі і ручкай для ўвязвання і пераноскі ручнога багажу.

    • Перавязаць клунак рамянямі.

|| памяншальная форма: раменьчык.

|| прыметнік: раменны.

  • Раменная вупраж.
  • Раменная пуга.
  • Раменная перадача.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)