рэлігія назоўнік | жаночы род

  1. Адна з форм грамадскай свядомасці — сукупнасць духоўных уяўленняў, што грунтуюцца на веры ў звышнатуральныя сілы і істоты (багоў, духаў), якія з’яўляюцца прадметам пакланення.

  2. Адзін з напрамкаў такой грамадскай свядомасці.

    • Сусветныя рэлігіі (будызм, іслам, хрысціянства).

|| прыметнік: рэлігійны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)