рэйка2,
-
На чыгуначным пуці: вузкі стальны брус, па якім коцяцца колы цягніка.
- Мацаванне рэек да шпал.
-
перан. У некаторых спалучэннях: напрамак, шлях.- Стаць на новыя рэйкі.
- На рэйках інтэнсіфікацыі.
На рэйкі чаго, у
знач. прыназ. зР — на які-н. шлях, на пэўны напрамак.- Перавесці вытворчасць на рэйкі аўтаматызацыі.
||
- Рэйкавая дарога (чыгунка).
- Рэйкавая вайна (у гады Вялікай Айчыннай вайны: дзеянні партызан, якія падрывалі варожыя цягнікі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)