рэгістр назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

  1. Спіс, пералік чаго-н., кніга для запісаў.

  2. Ступень вышыні голасу, музычнага інструмента.

    • Бас — голас нізкага рэгістра.
  3. У некаторых музычных інструментах: група труб або група язычковых аднолькавага тэмбру.

  4. Род рэгулятара, размеркавальніка ў машынах і прыборах.

    • Р. каманд у ЭВМ.
  5. Рад клавішаў у пішучай машынцы, у лічыльных і іншых машынах.

    • Верхні, ніжні р.
  6. Назва дзяржаўнага органа, які ажыццяўляе нагляд над будаўніцтвам і эксплуатацыяй суднаў.

    • Рачны р.
    • Марскі р.

|| прыметнік: рэгістравы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)