рэфрыжэратар назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

  1. Частка халадзільнай машыны, у якой за кошт выпарэння вадкасці атрымліваецца нізкая тэмпература, ахаладжальнік.

  2. Судна, вагон або аўтамабіль, забяспечаныя халадзільнымі ўстаноўкамі.

|| прыметнік: рэфрыжэратарны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)