рэдкі (радзейшы)

прыметнік

  1. Недастаткова густы, вадзяністы.

    • Р. кісель.
    • Рэдкая смятана.
  2. Які складаецца з далёка размешчаных адзін ад аднаго частак, не густы; не шчыльны.

    • Рэдкая барада.
    • Рэдкія зубы.
    • Р. невад (не шчыльна сплецены).
  3. Размешчаны на вялікай адлегласці адзін ад аднаго.

    • Рэдкія паўстанкі.
  4. Які складаецца з аддаленых адзін ад другога момантаў.

    • Рэдкія стрэлы.
    • Р. пульс.
  5. Які паўтараецца, адбываецца, з’яўляецца праз вялікія прамежкі часу.

    • Рэдкая з’ява.
    • Р. госць.
    • Р. чалавек (выдатны, выключны па сваіх якасцях).
    • Рэдка (прыслоўе) бачыцца.
    • Рэдкія металы.

|| назоўнік: рэдкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)