рэч назоўнік | жаночы род
-
Асобны прадмет, выраб.
- Антыкварная р.
-
Тое, што належыць да асабістай рухомай маёмасці.
- Чамадан з рэчамі.
- Цёплыя рэчы.
-
Пра творы навукі, мастацтва.
- Ён напісаў цудоўную р.
- Слабая р.
-
Нешта, нейкая з’ява, абставіны.
- Складаная р. жыццё.
- Дзіўная р.! (вокліч, які паказвае на моцнае ўражанне).
- Называць рэчы сваімі імёнамі (гаварыць прама, не хаваючы ісціны).
|| прыметнік: рэчавы.
- Р. мяшок.
- Р. доказ.
- Рэчавае права (маёмаснае права валодання рэчамі).
- Рэчавая хвароба (цяга да набывання рэчаў у 2 знач., набывальніцтва, рэчавізм).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)