рэцэпт, 
- 
		Прадпісанне ўрача аб саставе лякарства, яго прыгатаванні і спосабе прымянення. - Выпісаць р. на парашкі.
- Водпуск лякарстваў па рэцэптах.
- Р. на акуляры.
 
- 
		Спосаб прыгатавання чаго -н. - Кулінарныя рэцэпты.
- Р. варкі грыбоў.
 
- 
		перан. Настаўленне, парада, як дзейнічаць у тым ці іншым выпадку.- Цяжка даць р. на ўсе выпадкі жыцця.
 
|| 
- Рэцэптавы або рэцэптны бланк.
- Рэцэптурны аддзел (у аптэцы).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)