пажар назоўнік | мужчынскі род

  1. Агонь, які ахоплівае і знішчае ўсё, што можа гарэць.

    • Лясны п.
    • Як на п. бегчы (вельмі хутка, паспешліва; размоўнае).
    • Не на п. (выраз, які ўжыв. у знач.: няма куды спяшацца; размоўнае).
  2. пераноснае значэнне, каго. Ужыв. у некаторых выразах для абазначэння падзей, якія бурна развіваюцца, праяўляюцца (высокае).

    • П. вайны.
    • П. рэвалюцыі.

|| прыметнік: пажарны.

  • Пажарная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)