пазамываць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адмыць, замыць усе плямы, не мыючы ўсёй адзежы.

  2. Сапсаваць частым ці няўмелым мыццём усё, многае.

    • П. бялізну.
  3. Занесці пяском усё, многае.

    • Ямы ў рэчцы пазамывала пяском (безасабовая форма).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)