дзеяслоў | закончанае трыванне
Увабраць у сябе.
- Зямля паглынула ўсю дажджавую ваду.
- Горад паглынуў прыгарадныя вёскі (пераноснае значэнне).
пераноснае значэнне: Цалкам захапіць чым-н.
- Новая ідэя паглынула вучонага.
пераноснае значэнне, што і чаго. Патраціць на сябе многа часу, затрат, намаганняў.
- Работа паглынула шмат часу.
- Паездка паглынула многа грошай.
|| незакончанае трыванне:
|| назоўнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)