пагарэць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Страціць дом, маёмасць у выніку пажару, а таксама згарэць — пра ўсё, многае.

    • Адбудаваліся тыя, хто пагарэў.
    • Многія вёскі ў час вайны пагарэлі.
  2. пераноснае значэнне, без дапаўнення. і на чым. Пацярпець няўдачу (размоўнае).

    • П. на злоўжыванні службовым становішчам.
  3. Гарэць некаторы час.

    • Свяча пагарэла і пагасла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)