падводны прыметнік

  1. Які знаходзіцца, ажыццяўляецца пад паверхняй вады.

    • Падводная частка карабля.
    • Падводнае плаванне.
  2. Пра судны, флот: здольны плаваць пад вадой.

    • Падводная лодка (баявы карабель).
    • Падводныя сілы флоту (усе падводныя лодкі ВМФ дзяржавы або аднаго з яе флотаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)