падвезці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Везучы, наблізіць.

    • П. дровы к дому.
  2. Узяўшы з сабой па дарозе, давезці куды-н.

    • П. спадарожніка.
  3. што і чаго. Прывёзшы, даставіць куды-н.

    • П. будаўнічыя матэрыялы.

|| незакончанае трыванне: падвозіць.

|| назоўнік: падвоз і падвозка.

|| прыметнік: падвазны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)