падвесці

дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ведучы (гл. весці ў 1 і 3 знач.), наблізіць, даставіць.

    • П. таварыша да знаёмых.
    • П. войскі да пераправы.
    • П. дарогу да новабудоўлі.
  2. што пад што. Пакласці, уладкаваць пад што-н.

    • П. хату пад кроквы (давесці будаўніцтва да крокваў).
    • П. фундамент.
  3. пераноснае значэнне, што пад што. Знайсці патрэбныя доказы для абгрунтавання чаго-н. (кніжнае).

    • П. тэарэтычную базу пад свае выказванні.
  4. што пад што. Падагнаць пад што-н., падпарадкаваць чаму-н.

    • П. злачынства пад артыкул крымінальнага кодэкса.
  5. Зрабіць агульны вывад з чаго-н.

    • П. вынікі.
    • П. баланс.
  6. каго (што) пад што. Зрабіць сваімі дзеяннямі непрыемнасць каму-н. (размоўнае).

    • П. суседа пад штраф.
  7. пераноснае значэнне: Не апраўдаць чыіх-н. надзей, спадзяванняў, паставіць у няёмкае становішча (размоўнае).

    • П. знаёмага.
  8. Падмаляваць пры дапамозе касметычных сродкаў.

    • П. бровы.

|| незакончанае трыванне: падводзіць.

|| назоўнік: падвядзенне і падводка.

|| прыметнік: падвадны.

  • Падвадныя трубы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)