падвярнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Вернучы, падлажыць пад каго-, што-н., падгарнуць.

    • П. ямчэй падушку пад галаву.
  2. Няёмка падагнуўшы, пашкодзіць, вывіхнуць.

    • П. нагу.
  3. Падварушыць, крыху павярнуць.

    • П. сена.
  4. Аб раптоўным адчуванні млоснасці, болю.

    • Падвярнула пад грудзі (безасабовая форма).

|| незакончанае трыванне: падварочваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)