падумаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. думаць.

  2. Правесці некаторы час, думаючы пра што-н.

    • Не спяшайся з вывадам, добра падумай.
  3. падумаеш, падумайце: Ужыв. як пабочн. сл. або як рэпліка для выражэння насмешкі, недавер’я і пад. (размоўнае).

    • Падумаеш, такі знаток знайшоўся.
    • Падумайце, ён яшчэ і грубіяніць мне!

Фразеалагізмы:

  • І не падумаю (і не падумаеш, і не падумаў і пад.; размоўнае) —
    • 1) у спалуч. з інфінітывам: абазначае адмаўленне, нязгоду, нежаданне.
      • Падбухторваў мяне на дрэннае, а я і не падумаў ісці на такое.
      • І не падумаю прасіць прабачэння;
    • 2) без інф. выражае катэгарычны адказ.
      • — Адпусціш мяне ў горад? — І не падумаю.
  • Падумаць! і падумаць толькі! (размоўнае) — выражэнне здзіўлення.
    • Падумаць толькі: што мы выцерпелі!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)