падставіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Паставіць пад што-н.

    • П. таз пад кран.
    • П. ножку каму-н. (паставіць нагу так, каб аб яе спатыкнуўся ці ўпаў хто-н. іншы; таксама пераноснае значэнне: нядобрасумленнымі сродкамі перашкодзіць каму-н. у якой-н. справе; размоўнае).
  2. Пасунуўшы, наблізіць.

    • П. крэсла госцю.
  3. пераноснае значэнне: Пазбавіць усялякай аховы, зрабіць даступным для нападу.

    • П. фігуру пад удар.
  4. Паставіць узамен.

    • П. лічбу ў формулу.

|| незакончанае трыванне: падстаўляць.

|| назоўнік: падстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)