падштурхнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Злёгку штурхнуць.

    • П. воз плячом.
  2. Штурхнуўшы, падсунуць, наблізіць да чаго-н.

    • П. суседа да дзвярэй.
  3. пераноснае значэнне: Схіліць да чаго-н., прыспешыць з чым-н., паскорыць што-н. (размоўнае).

|| незакончанае трыванне: падштурхваць і падштурхоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)