падсадзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Памагчы каму-н. сесці, узабрацца куды-н.

    • П. хлопчыка на каня.
  2. Пасадзіць, змясціць побач, разам з кім-н.

    • П. дзяўчынку да сябровак.
    • П. пчол у вулей.
  3. Узяць у якасці спадарожніка (у машыну, на калёсы і пад.).

  4. што і чаго. Дадаткова пасадзіць (пра расліны).

    • П. буракоў.
  5. Прырасціць, прыжывіць (спецыяльны тэрмін).

    • П. скуру.

|| незакончанае трыванне: падсаджваць.

|| назоўнік: падсаджванне, падсадка і падсад.

|| прыметнік: падсадны.

  • Падсадныя дрэвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)