падпісаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пацвердзіць, заверыць, паставіўшы подпіс.

    • П. загад.
    • П. дагавор (заключыць яго).
  2. Прыпісаць пад чым-н.

    • П. некалькі радкоў.
  3. Зрабіць які-н. надпіс, паметку на чым-н.

    • П. сшытак.
  4. каго (што) на што. Уключыць у лік падпісчыкаў.

    • П. каго-н. на часопіс.

|| незакончанае трыванне: падпісваць.

|| назоўнік: падпісанне, падпісванне, падпіска і подпіс.

  • Падпісанне дагавора.
  • Падпісванне сшытка.
  • Падпіска на газеты.
  • Даць дакумент на нодпіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)