падпарадкаваць

дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць залежным, паставіць у залежнасць ад каго-, чаго-н., прымусіць дзейнічаць адпаведна чаму-н.

    • П. каго-н. свайму ўплыву.
    • П. жыццё адзінай мэце.
  2. Паставіць пад непасрэднае кіраўніцтва, перадаць у чыё-н. непасрэднае распараджэнне, падначаліць.

    • П. інстытут Акадэміі навук.
  3. У граматыцы: звязаць паводле спосабу падпарадкавання.

|| незакончанае трыванне: падпарадкоўваць.

|| назоўнік: падпарадкаванне.

  • Знаходзіцца ў чыім-н. падпарадкаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)