падняць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Нагнуўшыся, узяць (з зямлі, падлогі).

    • П. аловак.
  2. Узяць, маючы дастаткова сілы, каб утрымаць у руках.

    • П. камень.
  3. Перамясціць наверх, надаць чаму-н. вышэйшае становішча.

    • П. на ліфце.
    • П. якар (выцягнуць з вады перад адплыццём).
    • П. заслону сцэны.
    • П. галаву (таксама пераноснае значэнне: стаць бадзёрым, смелым).
  4. Дапамагчы або прымусіць устаць; зноў надаць каму-, чаму-н. стаячае становішча.

    • П. павалены плот.
    • П. з пасцелі каго-н. (разбудзіць).
    • Сабака падняў зайца (успудзіў).
  5. Прымусіць крануцца з месца з якой-н. мэтай, прымусіць узяцца за што-н.

    • П. салдат у атаку.
  6. пераноснае значэнне: Натхняючы, схіліць да якога-н. актыўнага дзеяння.

    • П. народ на барацьбу.
  7. Зрабіць вышэйшым, узвысіць.

    • П. падмурак.
    • П. узровень вады.
  8. пераноснае значэнне: Павялічыць, павысіць.

    • П. ураджай.
    • П. цану.
  9. пераноснае значэнне: Зрабіць больш актыўным, прыўзнятым, палепшыць.

    • П. дух.
    • П. цікавасць да чаго-н.
  10. Наладжваючы, палепшыць, развіць.

    • П. гаспадарку.
  11. Зрабіць, пачаць дзеянне, названае назоўнікам.

    • П. бунт (узбунтавацца).
    • П. смех.
    • П. трывогу.
    • П. пытанне.
  12. Тое, што і узараць (спецыяльны тэрмін).

    • П. цаліну.

|| незакончанае трыванне: падымаць і паднімаць.

|| назоўнік: падняцце, падніманне і пад’ём.

|| прыметнік: пад’ёмны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)