падмыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Вымыць ніжнюю частку цела.

    • П. дзіця.
  2. Вымыць на скорую руку (размоўнае).

    • П. падлогу.
  3. Размыць знізу.

    • Вада падмыла берагі ракі.

|| незакончанае трыванне: падмываць.

|| зваротны стан: падмыцца.

|| незакончанае трыванне: падмывацца.

|| назоўнік: падмыванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)