падмяніць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Тайна, непрыметна або незнарок замяніць другім.

    • П. кнігу.
    • П. шапку.
    • Хлопца нібы падмянілі: стаў зусім іншы.
  2. Напоўніць іншым зместам.

    • П. шчырую размову выкрыкамі.
  3. Замяніць на кароткі час (размоўнае).

    • П. вартавога.

|| незакончанае трыванне: падменьваць і падмяняць.

|| назоўнік: падмена і падмен.

|| прыметнік: падменны.

  • П. пастух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)