падкінуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Кінуць (уверх ці пад што-н.).

    • П. сякеру пад лаўку.
  2. што і чаго. Кінуўшы, дадаць.

    • П. вугалю ў топку.
  3. кагошто і чаго. Даць, паслаць дадаткова (размоўнае).

    • П. рэзервы на фронт.
    • П. машыну дроў.
  4. Употай пакласці каля каго-, чаго-н., падлажыць.

    • П. лістоўку.
  5. Падвезці, давезці (размоўнае).

    • П. на машыне ў горад.

|| незакончанае трыванне: падкідаць і падкідваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)