паддаць, ; зак.

  1. Дапамагчы падняць што-н. (звычайна на спіну, плечы).

    • П. мех на плечы.
  2. Падкінуць уверх ударам.

    • П. мяч.
  3. У некаторых гульнях: падставіць праціўніку (разм.).

    • П. шашку.
  4. Многа выпіць спіртнога (разм.).

    • Учора так паддалі, што і сёння ўваччу цёмна.
  5. чаго. Узмацніць, павялічыць (разм.).

    • П. пары (у лазні).
    • П. жару каму-н. (перан. узбудзіць у кім-н. энергію, прымусіць дзейнічаць актыўна).
  6. Ударыць каго-н. (разм.).

|| незак. паддаваць, .

|| наз. паддача, і паддаванне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)