падчапіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Узяць, зачапіўшы знізу.

    • П. бервяно бусаком.
  2. Тое, што і прычапіць (у 1 знач.; размоўнае).

    • П. вагон да поезда.
  3. пераноснае значэнне, каго-што і чаго. Тое, што і падхапіць (у 3 знач.; размоўнае жартаўлівае).

    • П. жаніха.
    • П. насмарк.

|| незакончанае трыванне: падчэпліваць і падчапляць.

|| назоўнік: падчэпліванне і падчэпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)