падхапіць,
-
Падтрымаць, падняць, трымаючы знізу, схапіць (кінутае, тое, што падае).
- П. сумку.
- П. саслабелую старую.
- Імклівая вада падхапіла човен.
-
Рэзкім, паспешлівым рухам узяць, прыхапіць мімаходам.
- Хлопец падхапіў дзяўчыну і закружыўся ў танцы.
-
перан. Адразу або нечакана атрымаць, схапіць (разм. ).- П. запаленне лёгкіх.
-
перан. Скарыстаўшы што-н. зробленае, пушчанае ў ход іншым, прадоўжыць пачатае другім (разм. ).- П. чужую думку.
-
Пачаць падпяваць.
- Весела п. песню.
-
перан. Падтрымаць, расшыраючы і паглыбляючы якое-н. дасягненне.- П. пачын.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)