падарожны

прыметнік

  1. Які мае адносіны да падарожжа.

    • Падарожныя нататкі.
  2. Які звязаны з дарогай (у 3 знач.), знаходзіцца ў дарозе.

    • Падарожныя людзі.
  3. Падарожнік.

  4. падарожныя грошы — грошы за праезд на паштовых конях ці за праезд па чыгунцы афіцэраў і чыноўнікаў у старой Расіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)