падаць

дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Апускацца, валіцца на зямлю, уніз.

    • П. дагары.
    • П. на калені.
    • П. з ног (таксама пераноснае значэнне).
  2. Пра атмасферныя ападкі: ісці, выпадаць.

    • Падае снег.
  3. Апускацца, звісаючы.

    • Складкі спадніцы прыгожа падаюць.
  4. Пра націск у слове: прыходзіцца на які-н. склад.

    • Націск падае на другі склад.
  5. Распаўсюджвацца ў якім-н. напрамку, пакрываць сабой (пра светлавыя з’явы).

    • Святло праз акно падала на падлогу.
    • Ад дрэва падае цень.
  6. пераноснае значэнне, на каго (што). Распаўсюджвацца, пашырацца на каго-, што-н. (пра што-н. заганнае).

    • На гэтага чалавека падае падазрэнне.
  7. пераноснае значэнне, на каго-што. Прыходзіцца на чыю-н. долю, выпадаць.

    • Усе клопаты падаюць на маці.
  8. Зніжацца, змяншацца (у памеры, аб’ёме, велічыні і пад.).

    • Акцыі падаюць.
    • Настрой падае.
  9. пераноснае значэнне: Бегаць, насіцца (размоўнае).

    • Сабака цэлы дзень падаў па лесе.
  10. пераноснае значэнне, за чым. Вельмі хацець чаго-н., ганяцца за чым-н. (размоўнае).

    • П. за ўборамі.
  11. пераноснае значэнне, за кім. Вельмі кахаць каго-н., заляцацца да каго-н. (размоўнае).

    • Хлопцы падалі за такой прыгажуняй.

|| закончанае трыванне: пасці і упасці.

|| назоўнік: паданне і падзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)